За дахамі места памеркла нябёс пазалота... - (Максим Богданович)

За дахамі места памеркла нябёс пазалота...

                  Стихи Максима Богдановича,
                  музыка Вячеслава Климовича.

За дахамі места памеркла нябёс пазалота,
Паветра напоена ціха гусцеючым мрокам.
Ўжо відна, як іскры злятаюць з трамвайнага дрота,
Як зоркі гараць і зрываюцца у небе далёкім.

Музыкі стагнанне ліецца па вулках з бульвара,
Гараць і агнём машкару к сабе вабяць ліхтарні;
Ўкруг тоўстага шкла яна ўецца, як легкая хмара,
А к светлу прабіцца не можа... і томіцца марна.

І ўспомніў я час: срэдзь асенняй нахмуранай ночы
Музыка зайграла, агні ў вышыне запалалі,
І дыхалі грудзі шырока, свяціліся вочы...
Мы к светлу ўзляцелі... і шкло ўкруг яго напаткалі...